Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — А1
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 1996

14 – 16 чэрвеня 1996

Галоўная пляцоўка: Цэнтральная плошча горада Маладзечна.

Галоўная падзея: упершыню на фестывалі выступіў Дзяржаўны ансамбль “Песняры” з новай праграмай “Вольнасць”.

         Музычны форум прайшоў пад дэвізам “Беларусь не перастане спяваць”. Фестывальную праграму распачаў Нацынальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча. Конкурсная частка праграмы была адменена. Выступілі пераможцы мінулагодніх конкурсаў маладых выканаўцаў эстраднай песні: Наталля Тамела, Ларыса Грыбалёва, Алег Бляхарчук, Анжаліка Ют, Наталля Кудрына і іншыя.

        Паэтычныя сустрэчы ў 1996 годзе праходзілі ў гарадскім парку. У Маладзечна прыехалі Леанід Дранько-Майсюк, Генадзь Бураўкін, Васіль Зуёнак. Падчас заключнага канцэрту прайшоў бенефіс Уладзіміра Някляева, тэматычны канцэрт “Ігар Лучанок і класічная беларуская паэзія”. Упершыню на маладзечанскім фестывалі выступалі “Песняры”.

      У рамках свята ў Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К. Агінскага адкрылася музычнае падвор’е “Новыя Агінты” – адкрытая сцэнічная пляцоўка, на якой можна праводзіць канцэрты класічнай музыкі.