Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — А1
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 2009

13 чэрвеня 2009

Галоўная пляцоўка: Цэнтральная плошча горада Маладзечна.

Галоўная падзея: фестываль, прысвечаны да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, конкурс маладых выканаўцаў – Году роднай зямлі

         Дзясяты, юбілейны фестываль беларускай песні і паэзіі як заўсёды стаў сапраўдным святам для ўсіх аматараў беларускага слова ва ўсіх яго праявах. Праводзіліся выступленні творчых калектываў як нашага горада і раёна, так і іншых куткоў рэспублікі, творчыя сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі, выставы-продажы.

         На галоўнай пляцоўцы фэсту праходзіла канцэртная праграма “На свята запрашаем” Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі Белдзяржфілармоніі “Свята” з удзелам беларускіх паэтаў і пісьменікаў. А завяршыўся чэрвеньскі фэст вялікім гала-канцэртам “Зямля – мая песня”. Падчас канцэртнай праграмы на сцэне выступалі зоркі беларускай эстрады, вядучыя творчыя калектывы краіны, а таксама пераможцы Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў, узнагароджванне якіх праходзіла падчас гала-канцэтру. Сам конкурс быў прысвечаны Году роднай зямлі.

        Гран-пры, як і прыз глядацкіх сімпатый, атрымаў маладзечанец Аляксандр Салаўёў, першае месца было прысуджана Ульяне Шэлах з Магілёўскай вобласці, другое – Маргарыце Халатавай таксама з Магілёўскай вобласці, а трэццяе атрымаў Дзяніс Вяршэнскі з Гомельскай вобласці.

         Асаблівасцю гэтага фестывалю было тое, што ён доўжыўся ўсяго толькі адзін дзень.