Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — А1
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 2012

7 – 10 чэрвеня 2012

Галоўная пляцоўка: летні Амфітэатр.

Галоўная падзея: фестываль, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, было прынята рашэнне аб штогадовым правядзенні фестывалю.

         Першай канцэртная праграмай фестывальных дней стаў канцэрт Заслужанага аматарскага калектыву сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага пад кіраўніцтвам Р.Сарокі.

         У гэты ж дзень у Мінскі абласным выканаўчым каміцеце прайшла прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых СМІ.

         Упершыню ў Маладзечне падчас фестывалю гледачы ўбачылі рок-оперу “Курган” паводле паэмы Я.Купалы на музыку І.Лучанка. Прайшоў канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.

         У Амфітэатры адбыўся гала-канцэрт “Дзве яркія зоркі” Заслужанага калектыву Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, прысвечаны 130-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа. На музычным падвор’і Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага прайшлі “Паэтычныя сустрэчы” з удзелам беларускіх паэтаў, у Палацы культуры – канцэрт дзіцячых калектываў і юных чытальнікаў з розных абласцей краіны і г.Мінска “Край мой родны!”. У філіяле дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў Вязынцы адбыліся паэтычныя чытанні з удзелам беларускіх паэтаў. На базе раённай цэнтральнай бібліятэкі імя М.Багдановіча была арганізавана прэзентацыя новых выданняў да юбілею класікаў, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі РБ, члены ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і інш.

         Заключны дзень фестываля пачаўся ў музычным каледжы канцэртам “Хіт-класіка беларускай музыкі” ў выкананні творчых калектываў Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі. Акрамя гэтага быў задзейнічаны і Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”, дзе дэманстраваўся спектакль для сямейнага прагляду “Цудоўная дудка”. У Палацы культуры прайшоў канцэрт джазавай музыкі і песні, а вечара адбылося закрыццё ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. На сцэне Амфітэатра адбылося ўзнагароджванне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні: пераможцай стала Дар’я Шульгіна.

         У Маладзечне была арганізавана выяздная студыя. Прамая трансляцыя адкрыцця фестывалю адбылася 9 чэрвеня ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, а 15 і 16 чэрвеня на канале “Беларусь 1” можна было ўбачыць тэлеверсіі ўсіх асноўных мерапрыемстваў.