Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — А1
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 2013»

7-8 чэрвеня 2013

Галоўная пляцоўка: летні Амфітэатр.

Галоўная падзея: фестываль, прысвечаны 75-годдзю Мінскай вобласці, форум пашырыў межы і “прапісаўся” ў Чысцінскім сельскім Доме культуры Маладзечанскага раёна.

           Яркае адкрыццё і такое ж не менш насычанае закрыццё фестывалю прадставілі маладзечанцам і гасцям горада заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь” пад кіраўніцтвам М.Фінберга і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага пад кіраўніцтвам Р.Сарокі.

           Два фестывальныя дні жыццё ў горадзе кіпела рознымі канцэртамі, забаўляльнымі і пазнавальнымі праграмамі для дзяцей і дарослых.У рамках фэсту адбыўся Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Уладальніцай Гран-пры і спецыяльнага прыза імя У.Мулявіна стала Валерыя Грыбусава.

           Фінальным акордам фестывалю стаў святочны феерверк, які размаляваў маладзечанскае неба рознакаляровымі фарбамі.