Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — А1
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

Маладзечна – 2015

5 – 7  чэрвеня 2015

Галоўная пляцоўка: летні Амфітэатр.

Галоўная падзея: на сцэне летняга Амфітэатра адсвяткаваў свой 10-гадовы юбілей праект тэлеканала СТБ “Зорны дыліжанс”.

           Галоўнымі мерапрыемствамі былі канцэрты ўрачыстага адкрыцця фестывалю “Беларусь незалежная ў песнях і вершах” і рэспубліканскі этап XV Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні  “Вялікія песні вялікага народа” з удзелам вядучых артыстаў беларускай эстрады, вядомых кампазітараў, паэтаў, акцёраў мінскіх тэатраў, Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі і яго салістаў. Гран-пры конкурсу і спецыяльны прыз імя У.Мулявіна заваявала Таццяна Валахановіч.

          Акрамя таго, на музычным форуме адбыліся новыя творчыя праекты – канцэрт народнай музыкі “Мелодыі роднай зямлі” з удзелам ансамбляў народнай музыкі “Бяседа”, “Свята”, фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Неруш”, паэтычнай гасцёўні “Квітней, Беларусь!”, канцэрт “Беларусь святочная” з удзелам вядомых паэтаў і творчых калектываў Беларусі.

         У трэці фестывальны дзень для прыхільнікаў беларускай эстрады прайшоў юбілейны канцэрт вядомага кампазітара Алега Молчана “Песня мая…”. Удзел прынялі народныя і заслужаныя артысты Беларусі, вядучыя прафесійныя калектывы. Заключным акордам фестывалю стаў канцэрт маладых папулярных выканаўцаў “Зоркі “Зорнага дыліжанса”.

        Напрацягу усяго фестывальнага марафону працавалі шматлікія забаўляльныя пляцоўкі: “Фестывальная талака”, дзе прайшла канцэртная праграма творчых калектываў г.Маладзечна і Маладзечанскага раёна; “Скарбонка творчасці народнай”, якая прадстаўляла выставу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва народных майстроў і ўмельцаў горада і раёна, майстроў-гасцей фестывалю; “Беларускі пачастунак”, на якой кожны мог набыць тавар народнага спажывання; гульнёва-забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей “Свет дзяцінства”, маладзёжная пляцоўка з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў сучасных маладзёжных накірункаў “Арт-Старт”.

        Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” – гэта ўнікальны творчы форум, які па праву лічыцца адным з найбуйнейшых і найбольш значных у Беларусі, закліканы садзейнічаць папулярызацыі айчыннай літаратуры, песні і музычнага мастацтва і ўзбагачаць нацыянальную культуру.